Спадабалася, слоў не хапае!

Дарэчы, "дударскI фэст" - гэта не толькi беларускiя дуды. Нямецкiя дудльзакi, шатландскiя валынкi, лIтоўскIя, латышскIя, эстонскiя, польскIя... нават навазеландскага шатландца пабачылi.

Шмат знаемых, шмат прыемных уражанняў, драйв i пазIтыў!

Спачатку ўсе было мiрна. Але цi есць ў свеце тое, што здолее стрымаць 200 чалавек, якiя пачулi "Кракавяк"?

Асобна адзначу панкаў беларускага фолку, банду "Кашлаты Вох". Крыштальны пазiтыў:) Ну i "ЛiтвiнТроль" пад заканчэнне канцэрту. Не зусiм фармат дударскага фэсту, але хто з прысутных быў супраць?